Свята-Пакроўская царква (Вейна)
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°49′40,43″ пн. ш. 30°23′19,26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Вейна |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская |
Благачынне | Магілёўскае раённае |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1-я палова XIX стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000488 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па адных дадзеных, пабудавана ў 2-й палове XVIII стагоддзя[1] з цэглы. Паводле іншых крыніц, узведзена ў 1-й палове XIX стагоддзя[2]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры класіцызму. Цэнтрычны будынак у плане блізкі да квадрата са скругленымі вугламі. У яго кампазіцыі дамінуе сферычны купал на круглым светлавым барабане. Вуглавыя часткі галоўнага фасада завершаны круглымі вежамі. Фасады раскрапаваны рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Па восях рызалітаў размешчаны вялікія нішы з лучковымі архівольтамі. У нішах з заходу і поўдня — уваходы, аздобленыя паўкалонамі і стральчатымі люкарнамі ў архівольтах. Пры галоўным уваходзе — вялікі драўляны прытвор.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры 4 магутныя слупы і перакінутыя цераз іх аркі трымаюць барабан і вылучаюць 8 бакавых больш нізкіх прасторавых частак, перакрытых скляпеннямі складанай канфігурацыі. У дэкоры фрэскавыя размалёўкі ў стылі класіцызму. Паміж вокнамі барабана ў медальёнах размешчаны выявы 4 евангелістаў, ніжэй, у рамных абрамленнях, — 4 шматфігурныя кампазіцыі на біблейскія сюжэты. Фрэскавай размалёўкай пакрыты скляпенні, бакавыя сцены алтара і сяродкрыжжа.
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 110
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 62. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Беларускі праваслаўны каляндар, 1997. — Мн., 1996. — С. 113.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 287
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Пакроўская царква (Вейна) на Вікісховішчы |
- Свята-Пакроўская царква (Вейна) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Вейна) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Вейна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Вейна) на сайце «Архіварта»